В филиале “Детская библиотека” ко Дню космонавтики прошла игра-путешествие “Космическое путешествие с Незнайкой”. В увлекательной и познавательной форме ребята познакомились с историей развития космонавтики, узнали много нового об освоении человеком космоса и расширили свои знания о Вселенной.
Архив по категории: Мерапрыемствы
Мар 31
У гасцях у казкі
Конкурсна-гульнявая праграма “У гасцях у казкі” прайшла ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка”. Выхаванцы прышкольнага лагера “Сонейка” акунуліся ў мастацкі свет казкі. Прымалі ўдзел у гульнях, конкурсе загадак, відэавіктарыне. Бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню “Казачнае лато”, старанна складвалі з пазлаў герояў казак. Дзеці адчувалі сябе артыстамі, юныя ўдзельнікі паказалі інсцэніроўку казкі “Рэпка”.
Мар 30
Бібліяграфічны ўрок-экскурсія “Бібліятэка – адкрыты свет ідэй”
Дзяцей з лагера “Вясёлка” СШ №2 філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла на бібліяграфічны ўрок. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй стварэння кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у рухавых гульнях і конкурсах, яшчэ раз ўпэўніліся, што кнігі натхняюць, вучаць марыць, даюць нам веды. З кнігамі можна цікава і карысна правесці час. У канцы свята ўсе прысутныя сталі ўдзельнікамі …
Мар 27
ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ
На гадзіну адкрытай размовы “Здоровье не купишь, его разум дарит” у філіял “Дзіцячая бібліятэка” завіталі вучні 9 класаў. Для моладзі была падрыхтавана кніжная выстава “Здаровы лад жыцця”. З дапамогай віктарыны і конкурсаў імкнуліся дапамагчы падлеткам зразумець, наколькі небяспечны наркотыкі. У канцы мерапрыемства школьнікі адказалі на пытанні анкеты і праглядзелі ролік пра наркотыкі “Знаки беды”.