Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” пачаўся з цікавай экскурсіі “С книгой будем мы дружить, в библиотеку приходить”.
Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, з вялікім захапленнем глядзелі на мноства кніг у прыгожых пераплётах, на выдатна маляўніча аформленых стэлажах. Затым наведалі чытальную залу, дзе іх увазе былі прадастаўлены разнастайныя дзіцячыя часопісы, энцыклапедыі, ілюстраваныя даведнікі для малодшых школьнікаў. Дзень кнігі прадоўжыўся інсцэніроўкай казкі “Рэпка”. Юныя чытачы з артыстызмам і гумарам падышлі да выканання роляў казачных герояў. Школьнікам было прапанавана ўспомніць казкі, адказаць на каверзныя пытанні віктарыны па творчасці Х.К. Андэрсэна, па апісанні назваць героя. У завяршэнні экскурсіі дзецям паказалі мультфільм “Стойкий оловянный солдатик”.