На інтэлектуальна-пазнавальную гульню “Прыемная навука – ветлівасць” у філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведаліся выхаванцы дзіцячага садка № 4.
Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі, якім павінен быць ветлівы чалавек, прыгадалі словы ветлівасці, здзейснілі падарожжа ў краіну Ветлівых Слоў з дапамогай віктарыны.
З дапамогай відэапрэзентацыі “Давайце будзем ветлівымі і добрымі” выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі этыкету. У канцы мерапрыемства бібліятэкары зрабілі агляд па дзіцячых кнігах і часопісах для самых маленькіх.