
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла займальная літаратурная гульня «Падарожжа ў слова», прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
Юныя чытачы адправіліся ў незвычайнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры. Як і ў многіх падобных мерапрыемствах, іх чакалі розныя «станцыі» — тэматычныя этапы, дзе трэба было праявіць кемлівасць, веды і творчыя здольнасці . На станцыі «Кніжная» дзеці знаёміліся з гісторыяй беларускага кнігадрукавання — ад старадаўніх рукапісаў да сучасных выданняў . На станцыі “Перакладчыкі” перакладалі словы і слрвазлучэнні з рускай на беларускую мову. Акрамя гэтага, адгадвалі загадкі, шарады, фразеалагізмы, тлумачылі значэнні прыказак і прымавак.
Асаблівую ўвагу на мерапрыемстве надалі беларускаму фальклору — мудрым казкам, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне . Бібліятэкары падкрэслілі, што галоўная мэта такіх сустрэч — не толькі пазнаёміць дзяцей з літаратурнай спадчынай, але й выхаваць любоў да роднага слова, павагу да культуры сваёй краіны .
Усе выпрабаванні былі пройдзены з лёгкасцю дзякуючы каманднай працы і шчырай зацікаўленасці ўдзельнікаў. Падарожжа прайшло весела і пазнавальна, пакінуўшы ў дзяцей яркія ўражанні і жаданне часцей заглядваць у кнігу. А такія сустрэчы нагадваюць галоўнае: пакуль жыве мова — жыве культура і памяць народа.

