«

»

Фев 17

Тэатр як від мастацтва

У межах аматарскага аб’яднання “Казачная краіна лялек” у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшлі арганізацыйныя заняткі “Тэатр як від мастацтва”.

Удзельнікі акунуліся ў атмасферу тэатральнага мастацтва, даведаліся пра гісторыю з’яўлення тэатра, пра яго віды. Таксама пазнаёміліся з планам работы і абмеркавалі ідэю пастановак, сумесна падумалі над знешнім афармленнем будучага спектакля. Дзеці з цікавасцю “кіравалі” лялькамі, абмяркоўвалі персанажаў будучага спектакля.

 

 

 

Добавить комментарий