Насычана і цікава прайшоў у філіяле ”Дзіцячая бібліятэка” каскад літаратурных задавальненняў “Падарожжа па кніжным сусвеце”.
Бібліятэкар дапамагла маленькім выхаванцам з Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 акунуцца ў свет чарадзейных казак. З задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе “Казка, я цябе ведаю”, мультвіктарыне “Мульт-забавы”, караоке “Маша і Мядзведзь” і іншых. Юныя чытачы гулялі ў гульні, малявалі, знаёміліся з прыгожымі выданнямі знакамітых дзіцячых пісьменнікаў, прадстаўленых на кніжных выставах.