Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра філіял “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6-8 класаў падрыхтавала ўрок-медыяпрэзентацыю “Чалавек з крылатай фантазіяй”.
Спачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй Я. Маўра, яго творчымі дасягненнямі. Вучні з задавальненнем паглядзелі медыяпрэзентацыю па творчасці пісьменніка. Актыўна ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, такіх як “Пазнай героя па як апісанні”, “Успомні назвы”, “Адгадай крыжаванку”. Праведзенае мерапрыемства спадабалася школьнікам і творы, яшчэ не прачытаныя, былі ўзяты для знаёмства.