«

Авг 06

Мой край – часцінка Беларусі

6 жніўня ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка» для вучняў з лагера СШ № 1 “Островок” прайшла краязнаўчая гульня «Мой край – часцінка Беларусі».


Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра свой край і здзейснілі віртуальную экскурсію па знакамітых мясцінах Астравеччыны. Бібліятэкар Сакалоўская Л. М. прапанавала дзецям адказаць на пытанні віктарыны “Родны край”, выканаць заданні гульні “Пазнай Беларусь”, расказала легенды Астравеччыны. Мерапрыемства паспрыяла вывучэнню гісторыі свайго краю, выхаванню пачуцця патрыятызму.

Добавить комментарий