У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў экскурс у гісторыю “Мая зямля, мая Радзіма – Беларусь!” для дзяцей з лагера СШ № 1.
Бібліятэкар Людміла Міхайлаўна цікава расказала пра Беларусь і яе прыгожыя мясціны, славутасці і помнікі. Далей школьнікам прапанавала віктарыну “Пазнай Беларусь”, гульні “Я ведаю пяць назваў”, “Праўда — няпраўда”. Дзеці паглядзелі відэаролікі пра Беларусь і пра Астравеччыну, сабралі фотапазлы з выявамі храмаў Астравеччыны, адгадалі загадкі пра прыроду.