19 лютага ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна для навучэнцаў 6 класа СШ №3.
Школьнікі даведаліся, адкуль пайшла наша родная мова, якое месца яна займае сярод моў свету. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры. Вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне “Знаўцы роднай мовы”, разгадвалі крыжаванкі, шыфроўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, успаміналі прыказкі. У канцы мерапрыемства школьнікі прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі.