«

»

Янв 18

Край чароўны, сэрцу дарагі

У  філіял “Дзіцячая бібліятэка” на відэаэкскурсію  “Край чароўны, сэрцу дарагі” завіталі вучні 5 “В” класа СШ №3.

Дзеці актыўна  адказвалі на пытанні відэавіктарыны “Мая Беларусь”, адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы і крыжаванкі. З дапамогай прэзентацыі  школьнікі здзейснілі падарожжа па сваёй краіне і выдатна паказалі свае веды і ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, знакамітых людзях і  жывёлах Беларусі. У завяршэнні мерапрыемства найбольш актыўныя эрудзіраваныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі.

Добавить комментарий