«

»

Июн 14

Нясумнае лета ў дзіцячай бібліятэцы

13 чэрвеня філіял “Дзіцячая бібліятэка” гасцінна сустрэў сваіх маленькіх чытачоў. Выхаванцы 1 і 2 атрадаў прышкольнага лагера “Сонейка” СШ №1 здзейснілі літаратурную экспедыцыю “Нясумнае лета ў дзіцячай бібліятэцы”.

У размове з дзецьмі высветлілі, што некаторыя ўжо запісаны ў бібліятэку. Але былі і тыя, хто ні разу яшчэ не быў. Рабятам усё было цікава! І якім чынам размяшчаюцца кнігі ў бібліятэцы, і пра абанемент, і чытальную залу, а таксама як можна запісацца ў бібліятэку. Успомнілі правілы карыстання кнігай. Дзеці з захапленнем знаёміліся з новымі кнігамі, якія жывуць на кніжных паліцах. З вялікай цікавасцю разглядалі энцыклапедыі і дзіцячыя часопісы, ілюстраваныя даведнікі. Актыўна прымалі ўдзел ў інтэлектуальных і літаратурных гульнях, віктарынах і конкурсах.

Добавить комментарий