
1. Верш якога аўтара пра Астравец самы знакаміты?
- С. Валодзькі
- У. Караткевіча
- Н. Гілевіча
2. Назва хутара, дзе нарадзіўся разьбяр па дрэве М. Валуевіч
- Радзюшы
- Глушыца
- Сідарышкі
3. У складзе якой вобласці спачатку знаходзіўся наш раён?
- Мінская вобласць
- Маладзечанская вобласць
- Вілейская вобласць
4. З якім вядомым рускім пісьменнікам быў звязаны сваяцтвам расійскі сенатар і царскі асветнік, дзед мастака Льва Дабжынскага – Антон Дабжынскі?
- Іванам Ганчаровым
- Фёдарам Дастаеўскім
- Львом Талстым
5. Якую сярэднюю школу закончыў Адам Восіпавіч Мальдзіс?
- Градаўшчызненская школа
- Гудагайская СШ
- Астравецкая СШ№1
6. Назва вёскі, дзе знаходзіцца экспазіцыя “Дом Казіміра Сваяка”
- Падольцы
- Барані
- Белая Вада
7. Птушка – галоўная гераіня легенды пра Сарачанскія азёры
- Сокал
- Сойка
- Сарока
8. З якога па які год, у якім горадзе І. Гашкевіч служыў у Японіі першым расійскім консулам?
- 1858-1865, Хакадатэ
- 1858-1860, Сімода
- 1856-1860, Нагасакі
9. У якім годзе выдадзены “Японска-рускі слоўнік” І.Гашкевіча, якую прэмію ён атрымаў?
- 1858, Пушкінская прэмія
- 1857, Дзямідаўская прэмія
- 1857, Нобелеўская прэмія
10. Назва вёскі, дзе знаходзіцца касцёл св. Георгія
- Кямелішкі
- Быстрыца
- Вялікія Свіранкі
11. Прозвішча скульптара, якія стварыў бюст І.Гашкевічу, што знаходзіцца ў цэнтры Астраўца?
- А. Анікейчык
- В. Янушкевіч
- У. Жбанаў
12. У якім годзе і паводле праекта якога архітэктара пабудаваны касцёл святога Міхала Архангела ў в. Міхалішкі?
- 1585, М. Казакоў
- 1717, Ф. Растрэлі
- 1653, К. Пенс
13. Якая вёска Астравецкага раёна ўпамінаецца ў адным з твораў Янкі Купалы?
- Міхалішкі
- Беразоўка
- Альхоўка
14. У якой вёсцы і ў якім годзе па загаду польскага караля Жыгімонта быў пабудаваны першы драўляны касцёл на Астравеччыне?
- 1530, Кямелішкі
- 1523, Быстрыца
- 1478, Вялікія Свіранкі
15. Дзе і калі і адбыўся пленэр мастакоў-скульптараў на Астравеччыне, падчас якога былі зроблены каменныя скульптуры, што размешчаны ў г. Астравец?
- Астравец, 2008
- Лоша, 2009
- Варняны, 2008
16. Колькі замежных моў ведаў Іосіф Гашкевіч?
- 10
- 7
- 13
17. Вёскі з аднолькавай назвай, якія знаходзяцца ў розных сельскіх саветах Астравецкага раёна
- Рудзішкі
- Траццякі
- Ёдзі
18. Што адлюстравана на гербе Астраўца?
- Ліпа, ласось
- Дуб, фарэль
- Клён, шчупак
19. У якім годзе ў аграгарадку Міхалішкі быў устаноўлены памятны знак курсантам і тэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы, аэрадром якой знаходзіўся на тэрыторыі Астравецкага раёна, недалёка ад вёскі Міхалішкі?
- 2010
- 2005
- 2006
20. У якім годзе ўдава мастака М. Богуша-Шышкі ледзі Сондэрс прыязджала на Астравеччыну?
- 1990
- 1993
- 1996
21. Назва акадэміі мастацтваў, якую закончыў Мар’ян Богуш-Шышка
- Венская акадэмія мастацтваў
- Кракаўская акадэмія мастацтваў
- Берлінская акадэмія мастацтваў
22. Назавіце прозвішча аўтара казак, якая доўга жыла і пісала на Астравеччыне, а нарадзілася на Далёкім Усходзе?
- Алёна Рыбік
- Вольга Караткевіч
- Інеса Багдзевіч
23. У якім годзе адкрыты памятны знак І.Гашкевічу на аднаіменнай вуліцы ў Астраўцы?
- 2014
- 1999
- 2010
24. Што азначае ў перакладзе назва кнігі Алёны Рыбік “La Niña”?
- Атмасферная з’ява
- Імя
- Цыклон
25. Дзе нарадзіўся Адам Мальдзіс?
- Вавяраны
- Палушы
- Расолы
Только зарегистрированные пользователи могут проходить этот тест.
Спонсор плагина: Тесты для девочек