«

»

Авг 13

Конкурс чытальнікаў “Цукеркі ад Коласа і Купалы”

Да юбілею пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа дзіцячая бібліятэка праводзіць мерапрыемствы розных накірункаў. Для ўсіх жадаючых быў прапанаваны конкурс чытальнікаў “Цукеркі ад Коласа і Купалы”, дзе трэба было пачытаць верш класіка, а за гэта атрымаць цукерку.

Самай малодшай удзельніцай аказалася дашкольніца Ксюша, якая дома з мамай нават вывучыла на памяць верш Я.Коласа “На рэчцы зімою” і за гэта атрымала сувенір і салодкі прысмак.

Дзеці знаёміліся з творамі класікаў і фатаграфаваліся з “фірменнымі цукеркамі” ад Коласа і Купалы.

Добавить комментарий