«

»

Июл 01

Краязнаўчы ўрок-гульня “Край дарагі, старонка мая”

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла выхаванцаў дзіцячых садкоў №3 і №4 г. Астравец на краязнаўчы ўрок-гульню “Край дарагі, старонка мая”.

Дзецям расказалі пра Беларусь, яе прыроду і прыгажосць, пра людзей і дасягненні, паказалі цікавыя кнігі пра нашу краіну. Дзеці дзяліліся сваімі назіраннямі, расказвалі, дзе хто з іх нарадзіўся, у якіх гарадах Беларусі яны бывалі. Маленькім гасцям прапанавалі пагуляць у гульні “Збяры карту Беларусі”, “Суседзі”. Дзеці актыўна сябе праявілі падчас рухомай гульні “Хто ў нас жыве”. Потым дашкольнікі паглядзелі беларускі мультфільм “Піліпка”.

Маленькія наведвальнікі разглядалі і гарталі пазнвальныя і гульнёвыя кнігі, атрымалі бібліятэчныя візіткі і многія абяцалі прыйсці з бацькамі ў бібліятэку.

 

Добавить комментарий