«

»

Июн 16

Бібліяноч-2022

15 чэрвеня астраўчане і госці горада акунуліся ў святочную атмасферу. Толькі на гэты раз мерапрыемства было ў незвычайным фармаце. “Бессоница в библиотеке” – пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы ў межах свята “Библионочь – 2022”.

Адкрыцце свята пачалося з парада літаратурных герояў. Цікавыя, розныя, якія сышлі са старонак любімых твораў, каб павітаць гасцей мерапрыемства.  Кожны пазнаў з дзяцінства любімых герояў: Карлсана, Чырвоную Шапачку, Нязнайку, Кашчэя, Ваўка, Муху-Цакатуху, Снягурку і ўсімі любімую Бабу-Ягу.

Літаратурныя героі прайшлі ўрачыстым маршам каля хлопчыкаў і дзяўчынак – чытачоў бібліятэкі, якія таксама не абышліся без увагі. Самыя актыўныя чытачы былі ўзнагароджаны граматамі і сувенірамі ад бібліятэкі.

Далей удзельнікаў чакаў незвычайны флэшмоб “Кніжны бум”, забаўляльныя пляцоўкі. Салодкія літаратурныя хвілінкі сталі сапраўднай неспадзяванкай для маленькіх чытачоў. Ім прапаноўвалася прачытаць творы класікаў-юбіляраў Янкі Купалы і Якуба Коласа. За выразнае прачытанне ўдзельнікі атрымлівалі салодкія прызы.

А для кніжных гурманаў абсталявалі кніжнае кафэ “Літаратурнае чытанне”. Кожнаму наведвальніку прапаноўвалася “Меню для кнігаежак”. Чытачы маглі размясціцца за столікамі і выбраць неабходную літаратуру. Была аформлена выстава “Вкусняшки библиогурмана”. Імправізаванае кафэ спадабалася наведвальнікам, дзеці фатаграфаваліся, рабілі замовы ў афіцыянта і проста смяяліся і весяліліся.

Юныя чытачы бавілі час на пляцоўцы з Карлсанам і Мухай-Цакатухай, якія прапаноўвалі ім гульні, конкурсы і эстафеты.

Для тых удзельнікаў, якія паспелі стаміцца, працавала творчая арт-пляцоўка “Вясёлы мастак”. Казачны герой Аловак запрашаў кожнага далучыцца да малявання. Загадзя былі падрыхтаваны мальберты, алоўкі і фарбы. Яркія і стракатыя малюнкі атрымаліся ў кожнага ўдзельніка. Шмат святла, дабрыні, прыгажосці лілося з гэтых дзіцячых малюнкаў.

Бацькі з маленькімі дзеткамі выправіліся на “Кніжны пікнік”. Каля бібліятэкі быў разасланы плед, падрыхтаваны кнігі, цацкі, пазлы і часопісы для самых маленькіх, а парасон надзейна ратаваў ад спёкі.

Палатка жахаў для самых адважных, латарэі, бібліякараоке, дыскатэка — усё гэта чакала ўдзельнікаў мерапрыемства. Свята падаравала добры настрой і станоўчыя эмоцыі і дарослым, і дзецям, бо з кнігай заўсёды весела.

 

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий