«

»

Июн 03

Гульнёвая праграма “Прывітанне, лета!”

Школьны лагер СШ №3 “Вясёлы вулей” завітаў у дзіцячую бібліятэку на гульнёвую праграму “Прывітанне, лета!”.

Дзеці дзяліліся сваімі планамі на лета, расказвалі, куды хочуць паехаць, што пабачыць. Школьнікі пагулялі ў гульні “Так-не”, паўдзельнічалі ў конкурсах “Інтэлектуалы”, “Я танцую лепш за ўсіх”, “Музыкальная цацка” адгадалі летнія загадкі.

Гасцям спадабаліся рухомыя гульні пад музыку, цікавіліся дзеці і кнігамі, часопісамі. Многія ўзялі пачытаць казкі, коміксы  і дзіцячыя прыгодніцкія кнігі дадому.

Добавить комментарий