«

»

Май 20

Бібліяквэст “Казачны свет Раісы Баравіковай” (да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы)

Дзіцячая  бібліятэка  правяла для сваіх актыўных чытачоў бібліяквэст “Казачны свет Раісы Баравіковай”, прысвечаны  75-годдзю з дня нараджэння  выдатнай беларускай пісьменніцы .

У гульнёвай форме дзеці пазнаёміліся з кнігамі “Матылёчкі-матылькі” і “Пра Бусю, які жыве на Беларусі”, якую пісьменніца напісала сумесна з Уладзімірам Ліпскім. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў квэсце, знаёміліся з цікавымі фактамі з кніг, малявалі. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна.

Добавить комментарий