«

»

Май 16

Краязнаўчы тур-экспрэс па памятных мясцінах Астраўца “Вас вітае Астравец”

Бібліятэкары філіяла “Дзіцячая бібліятэка” разам з чытачамі здзейснілі краязнаўчы тур-экспрэс па памятных мясцінах    Астраўца пад назвай “Вас вітае Астравец”. Экскурсія прысвячалася  10-годдзю прысваення Астраўцу статуса горада.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ветразь” адправіліся вандраваць па цэнтры горада, каб паглядзець на яго славутасці і адметныя месцы: касцёл  Святых Казьмы і Даміяна, парк з каменнымі скульптурамі, царкву святых апосталаў Пятра і Паўла, востраў кахання, бюст Іосіфа Гашкевіча і іншыя.

Дзеці слухалі гісторыю нашага горада, фатаграфаваліся, расказвалі, што ведаюць пра Астравец. Пасля вандроўкі дзяцей пачаставалі салодкімі прысмакамі.

 

Добавить комментарий